РАМАЛА. На Заходнім беразе Ярдану ізраільскія вайскоўцы застрэлілі ў аўторак увечары двух узброеных палестынцаў. Паводле камандаваньня, баевікі спрабавалі пранікнуць ў габрэйскае паселішча. Экстрэмісцкая групоўка “Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы” прызнала, што забітыя былі сябрамі аднаго зь яе падразьдзяленьняў. Найменей 5 палестынцаў былі забітыя за мінулы тыдзень, нягледзячы на замірэньне паміж Ізраілем і Палестынскай аўтаноміяй.