МАСКВА. Рада Эўропы выступае з прапановаю арганізаваць круглы стол з удзелам прадстаўнікоў прамаскоўскага чачэнскага кіраўніцтва і былых дэпутатаў парлямэнту Ічкерыі. Сустрэчу мяркуецца правесьці ў Маскве або Страсбуры пад эгідаю Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы. З названай прапановаю выступіў генэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэйвіс па заканчэньні трохдзённага візыту ў Маскву.