Брытанская газэта The Guardian у сваім рэдакцыйным камэнтары піша, што “жахлівае відовішча залітых крывёю абломкаў аўтамабіляў і мёртвых целаў змушае перанесьціся ў эпоху грамадзянскай вайны ў Лібане, якая, здавалася б, ужо даўно адыйшла”.
Рафік Харыры – мільярдэр, які ачоліў Лібан пасьля завяршэньня грамадзянскай вайны. Ён пакінуў пасаду ў кастрычніку летась і знаходзіўся ў апазыцыі. Ягоныя прыхільнікі імгненна абвінавацілі ў арганізацыі выбуху ўлады краіны і суседнюю Сырыю, якая дагэтуль акупуе частку Лібану. Апазыцыя заклікала кабінэт пайсьці ў адстаўку, а Дамаск вывесьці свае войскі. Сырыя гнеўна адрынула абвінавачаньні. Прэзыдэнт Башар Асад назваў гэтае забойства тэрарыстычным актам, скіраваным на дэстабілізацыю Лібану.
На думку бальшыні аналітыкаў, забойства Харыры стала напамінкам таго, што за фасадам стабільнасьці Лібан застаецца скрайне няўстойлівым і расколатым грамадзтвам. Сьпікер Белага Дому Скот МакКлелан заявіў:
(МакКлелан:) “Ягонае забойства – гэта спроба задушыць намаганьні ў пабудове незалежнага, сувэрэннага Лібану, свабоднага ад замежнага дамінаваньня. Людзі Лібану заслугоўваюць свабоды ў выбары сваіх лідэраў, быць свабоднымі ад запалохваньня, тэрору і замежнай акупацыі”.
Прадстаўнік Белага Дому Скот МакКлелан таксама падкрэсьліў, што Вашынгтон будзе кансультавацца зь іншымі ўрадамі адносна пакараньня адказных за гэтае забойства. Да міжнароднага расьсьледаваньня заклікаў і францускі прэзыдэнт Жак Шырак. Аднак пакуль што незразумела, хто забіў Харыры. І, як піша брытанская газэта Independent, “важна ня столькі тое, хто забіў Харыры, а тое, хто выкарыстае ў сваіх інтарэсах гэтую пагібель”.