Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КХП БНФ: Новая схема ПДВ у гандлі з Расеяй – гэта “эканамічная дывэрсія”


Юры Дракахруст, Прага “Маштабнай эканамічнай дывэрсіяй” лічыць Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ пераход у гандлі Беларусі і Расеі на спагнаньне падатку на даданую вартасьць (ПДВ) па краіне прызначэньня. Пра гэта гаворыцца ў заяве партыі, прынятай на ўчорашнім Сойме.

На думку кіраўніцтва КХП БНФ, мэта палітыкі Расеі – “пазбавіць беларусаў крыніцаў існаваньня ў сваёй краіне, і гэтым значна павялічыць міграцыю беларускай рабочай сілы ў Расею; збанкруціць беларускіх таваравытворцаў і захапіць беларускія прадпрыемствы паводле расейскай крымінальнай тэхналёгіі”.

У паведамленьні партыі гаворыцца, што “шляхам эканамічнай агрэсіі і прапагандысцкіх вывертаў будзе адбывацца загон у Расею. Першымі ў Расею захочуць так званыя прадпрымальнікі, што працуюць у Беларусі (беларускімі іх назваць не выпадае, бо ня маюць элемэнтарнага нацыянальнага разуменьня справы)” – гаворацца адале ў паведамленьні КХП БНФ.

У дакумэнце, прынятым Соймам партыі, прыгадваюцца нядаўнія заявы кіраўніцтва Расеі пра намер паскорыць прыняцьце так званага “канстытуцыйнага акту” —“псэўдаюрыдычнага дакумэнту, згодна зь якім, дэ-факта прадугледжваецца скасаваньне сувэрэннага статусу Рэспублікі Беларусь”.

Партыя заклікае ЗША і краіны Эўразьвязу падтрымаць падрыхтоўку і правядзеньне чарговых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі пад пратэктаратам ААН бяз удзелу Лукашэнкі.

КХП таксама заклікае заходнія дзяржавы “спыніць падтрымку прамаскоўскай псэўдаапазыцыі ў Беларусі і яе ашуканцкай дзейнасьці па вылучэньні адзінага апазыцыйнага кандыдата на чарговыя прэзыдэнцкія выбары, якія рыхтуюць рэжымы Масквы і Лукашэнкі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG