Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран адмаўляе наяўнасьць ядзернай праграмы


БУДАПЭШТ. Міністар замежных спраў Ірану Камаль Харазі заявіў, што Іран ня мае праграмы для вытворчасьці ядзернай зброі. Выступаючы ў Будапэшце, Харазі адзначыў, што “ісламскае мысьленьне” забараняе “вытворчасьць і выкарыстаньне ядзернай зброі ды іншай зброі масавага зьнішчэньня”. Ён, аднак, падкрэсьліў, што Іран мае права ўзбагачаць уран для вытворчасьці ядзернай энэргіі. Харазі зрабіў свае заявы пасьля сустрэчы зь міністрам замежных справаў Вугоршчыны Фэрэнцам Шамадзі. Эўрапейскі зьвяз, да якога ў мінулым траўні далучылася Вугоршчына, спрабуе пераканаць Іран адмовіцца ад праграмы ўзбагачэньня ўрану.
XS
SM
MD
LG