КІЕЎ. Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка прызначыў сваім дарадцам былога віцэ-прэм’ера Расеі Барыса Нямцова. Паводле прэсавага сакратара Юшчанкі, Нямцоў будзе амбасадарам добрай волі, які мае дапамагчы палепшыць адносіны паміж Расеяй і Ўкраінай. Нямцоў кажа, што будзе надалей жыць у Маскве і будзе намагацца прыцягнуць ва Ўкраіну расейскія інвэстыцыі.