Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Малады Фронт” раздае валянцінкі на вуліцы Савецкай


Алег Супрунюк, Берасьце Берасьцейскія сябры “Маладога фронту” традыцыйна ў дзень закаханых віншуюць мінакоў бел-чырвона-белымі валянцінкамі на вуліцы Савецкай. За некалькі гадзінаў сёньня яны раздалі некалькі тысяч валянцінак.

Канкурэнцыю Маладому фронту ў дзень закаханых паспрабавалі стварыць берасьцейскія актывісты Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі. Гэтая арганізацыя абвясьціла ў горадзе конкурс на лепшае віншаваньне, якое трэба было пакінуць у адмысловых скрынях, што разьмешчаныя ў шматлюдных месцах. Пераможцам паабяцалі агучыць іхнія віншаваньні на дзяржаўным радыё і запрасіць на рамантычную вячэру.

Сустаршыня Маладога Фронту і кіраўнік берасьцейскай філіі Сяржук Бахун лічыць, што створаныя ўладамі моладзевыя структуры займаюцца звычайным плягіятам ідэяў.

(Бахун: ) “Да любой здаровай канкурэнцыі мы ставімся нармалёва. Малады Фронт сьвяткуе Дзень сьвятога Валянціна ўжо 9 год. БРСМ і ім падобныя адрозьніваюцца тым, што яны толькі ўмеюць пераймаць ідэі, пераймаць лёзунгі. Пабачылі, што гэтая акцыя папулярная, у Маладога Фронту атрымліваецца, вырашылі таксама на гэтым згуляць”.

Сябры Маладога Фронту таксама павіншавалі са сьвятам супрацоўнікаў украінскага і польскага консульстваў ў Берасьці.

У яшчэ адну дыпляматычную ўстанову – генэральнае консульства Расеі – сябры Маладога Фронту вырашылі сёлета не ісьці. Яны кажуць, што раней у гэтай установе адмаўляліся прымаць віншаваньні з нагоды дня сьвятога Валянціна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG