Да спадара Фралова сёньня дахаты прыехалі міліцыянты і забралі яго ў Ленінскі РАУС, там у яго ўзялі тлумачэньні, а потым завезьлі ў суд Ленінскага раёну Горадні. У 12.45 суд закончыўся. Пасьля абвяшчэньня прысуду судзьдзі па адміністрацыйных справах Натальлі Козел, Валеры Фралоў сказаў для нашага радыё наступнае:
(Фралоў: ) “Вось адбыўся суд, прысудзілі 300 мінімальных заробкаў у якасьці штрафа за правядзеньне, арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу. Хаця ў нашай улётцы зусім няма мітынгу, проста зьбіраюцца ў парку. Буду цяпер бутэлькі зьбіраць, напэўна. Трэба ж неяк заплаціць”.
10 лютага В.Фралова нават не было ў Горадні, ён знаходзіўся ў Маскве.
Але судзьдзі аказалася дастаткова ягонага прозьвішча ў канцы ўлёткі, якой прадпрымальнікаў заклікалі сабрацца 10-га ў гарадзкім парку. Вядома, што прадпрымальнікі потым рушылі на плошчу Леніна перад гарвыканкамам, каб сказаць пра свае праблемы ўладам.
У акцыі ўдзельнічалі больш за дзьве тысячы чалавек. Дарэчы, спадар Фралоў гаворыць, што на сходзе гарадзенскіх прадпрымальнікаў ён заклікаў папросту сабрацца ў парку абмеркаваць свае праблемы і не прадпрымаць ніякіх іншых дзеяньняў.
У суд генэрала Фралова даставілі ўпершыню. Абапал яго суправаджалі два капітаны. На першым паверсе дзяжурыла павялічаная колькасьць міліцыянтаў. А калі ён выйшаў з кабінэту судзьдзі, яго чакалі пяць афіцэраў. Вось што думае пра міліцыянтаў сам Валеры Фралоў:
(Фралоў: ) “Ну, яны прыйшлі, пазванілі, я іх запрасіў. Людзі выконваюць сваю задачу, у мяне да іх прэтэнзіяў няма ніякіх. Людзі працуюць у той сыстэме, якая ў нас існуе. Яны, можа быць, думаюць адно, а робяць іншае”.
***
Нагадаем, што зь іншым сябрам былой парлямэнцкай групы “Рэспубліка” Сяргеем Скрабцом у гэтым месяцы адбылося загадкавае дарожна-транспартнае здарэньне. Ён ехаў на машыне, якой кіраваў прафэсійны кіроўца. На павароце ў аўтамабіля раптам зламалася рулявое ўпраўленьне. Спадар Скрабец не выключае, што гэта мог быць наўмысны замах на яго з боку спэцслужбаў.