Сьпярша – пра гістарычныя падзеі ўчорашняе нядзелі.
13 лютага 1795 году пакінуў гэты сьвет Рыгор Каніскі, слынны рэлігійны дзеяч і пісьменьнік. Каніскі быў эпіскапам магілёўскім (беларускім), адкрыў у Магілёве духоўную сэмінарыю і друкарню. Жыцьцё і дзейнасьць гэтага чалавека прыпалі на пэрыяд падзелаў Рэчы Паспалітай. Большасьць насельніцтва краю тады складалі ўніяты. Таму Каніскі, як шчыры праваслаўны, шукаў падтрымкі ў Расеі. І рабіў гэта так заўзята, што нават расейскі паэт Пушкін прысьвяціў яму артыкул, які называўся “Збор твораў Рыгора Каніскага, архіепіскапа беларускага”. Пушкін піша пра значнасьць дзейнасьці Каніскага, скіраванай на ўмацаваньне праваслаўя.
13 лютага 1903 году нарадзіўся Жорж Жазэ Крыстыян Сымэнон, бэльгійскі дэтэктыўны пісьменьнік, які прыдумаў інспэктара Мэгрэ. Раман Сымэнона “Першая справа Мэгрэ” перакладзены на беларускую мову.
13 лютага 1974 году пакінула гэты сьвет Паўліна Мядзёлка – артыстка і дзяячка культуры. Верагодна, карані яе прозьвішча – у Мядзельшчыне, адкуль яна родам. А працягам ейнага імя стала славутая п’еса Янкі Купалы “Паўлінка”. У 1914 годзе Мядзёлка выступала ў складзе Беларускага музычна-драматычнага гуртка ў Вільні і выконвала ў той Купалавай п’есе галоўную ролю. Пра свой лёс Мядзёлка напісала кнігу “Сьцежкамі жыцьця”.
Цяпер – пра сёньняшні каляндар.
14 лютага – дзень сьвятога Валянціна, апекуна закаханых. Натуральна, што і славутыя Валянціны нараджаліся менавіта ў гэты дзень. Напрыклад, беларускі мастак Валенці Ваньковіч, які прыйшоў на сьвет у 1800 годзе ў вёсцы Калюжыца цяперашняга Бярэзінскага раёну. Гэта ягоны дом-музэй ёсьць цяпер у Менску акурат за Палацам рэспублікі.
14 лютага 1907 году нарадзіўся беларускі паэт Алесь Звонак. Гэта рэдкі выпадак, калі дзеяч найноўшай беларускай культуры прыйшоў на сьвет у цяперашняй сталіцы Беларусі Менску. Затое лёс у паэта Звонка тыповы. У 1936-м ён быў арыштаваны і на 10 гадоў высланы ў Магадан. Вярнуўся ажно праз 20 гадоў.
14 лютага 1989 году аятала Хамэйні выдае эдыкт, які заклікае мусульманаў ва ўсім сьвеце забіць паэта Салмана Рушдзі за ягоны раман “Сатанінскія вершы”. З тых часоў паэт жыве пад узмоцненай аховай паліцыі. Ужо, здаецца, і мусульмане гатовыя былі б дараваць яму ягоны грэх, але зьняць сьмяротны прысуд можа толькі той, хто яго даў. Бяда ў тым, што аяталы Хамэйні даўно няма сярод жывых.