Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Сэрбіі заявіў: "Косава -- гэта Сэрбія"


СІЛОВО. СЭРБІЯ-ЧАРНАГОРЫЯ. Косава – гэта Сэрбія, -- заявіў прэзыдэнт Сэрбіі Барыс Тадзіч, які сёньня наведаў Косава. Кіраўнік сэрбскай дзяржавы наведвае Косава ўпершыню ад 1999 году, калі край перайшоў пад кіраваньне адміністрацыі ААН. Тадзіч сустрэўся ў Прыштыне з кіраўніком адміністрацыі Сёрэнам Есэнам Пэтэрсанам. Мяркуецца, што ў часе візыту ён сустрэнецца зь лідэрамі сэрбскай мяншыні. Ці зьбіраецца прэзыдэнт Сэрбіі сустрэцца з прадстаўнікамі альбанскай абшчыны, невядома.
XS
SM
MD
LG