МАДРЫД. Мінулай начы ў цэнтры Мадрыду загарэўся і часткова рухнуў хмарачос “Віндзор”. З агнём змагаліся шматлікія пажарныя брыгады, былі эвакуяваныя жыхары суседніх дамоў. Наймацнейшы пажар доўжыўся 9 гадзінаў. Ніхто не пацярпеў. 32-павярховы хмарачос – чацьвнрты паводле вышыні будынак гішпанскай сталіцы, у ім працавала болей за тысячу чалавек. Спэцыялісты лічаць, што прычынаю пажару магло быць кароткае замыканьне.