Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі адбыліся акцыі пратэсту


МАСКВА. У Расеі сёньня адбыліся масавыя акцыі пратэсту супраць непапулярных сацыяльных рэформаў. Каля дзьвюх тысячаў чалавек пратэставалі ў Маскве на мітынгу, арганізаваным камуністычнай партыяй іншымі апазыцыйнымі групамі. Акцыі пратэсту адбыліся найменей у 70 гарадах Расеі. Учора лідэр камуністаў Генадзь Зюганаў абяцаў, што на вуліцы выйдуць мільёны пратэстантаў, інфармацыйныя агенствы сёньня паведамілі пра дзесяткі тысячаў. Людзі пратэстуюць супраць манэтызацыі ільготаў.
XS
SM
MD
LG