Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пашырэньне вайсковага кантынгенту ў Аўганістане


НІЦА. Паўночнаатлянтычны альянс абвясьціў аб гатовасьці пашырыць кантынгент міжнародных сілаў падтрыманьня бясьпекі на захадзе Аўганістану. Генэральны сакратар НАТО Яп дэ Гоп Схэфэр заявіў пра гэта сёньня ў Ніцы пасьля сустрэчы міністраў абароны краінаў НАТО. Міжнародныя сілы цяпер налічваюць 8 з паловай тысячаў чалавек і дзейнічаюць пераважна ў Кабуле і ў паўночным Аўганістане. Пагадненьне наконт Аўганістану было дасягнутае пасьля таго, як Італія, Гішпанія і Літва абавязаліся паслаць сотні вайскоўцаў на падтрымку місіі.
XS
SM
MD
LG