(Мужчына: ) “Шчыра кажу, што ня ў курсе”.
(Юнак: ) “Часта набываю на кірмашах рознага кшталту прадукцыю. Страйк, безумоўна, патрэбны, але ў такой форме, як ладзяць апазыцыя і прадпрымальнікі, ён нічога ня дасьць. Ім зноў прыйдзецца зьмірыцца з гэтымі ўмовамі і працягваць работу”.
(Кабета з трыма дзецьмі: ) “Купляю на рынку, бо там таньней. Страйкуюць, бо маюць права. Мо чаго й даб’юцца”.
(Карэспандэнтка: ) “Вашыя інтарэсы пацярпелі б ад страйку?”
(Кабета: ) “Мне гэта нястрашна”.
(Мужчына з “мабілкай”: ) “Гэта вельмі дрэнна, што падаткі падвышаюць”.
(Дзяўчына: ) “Ну, ім жа нявыгадна, што падаткі падвышаюць. Таму ў прынцыпе ўхваляю, але для нас гэта ня вельмі добра”.
(Жанчына: ) “Вельмі добра, што яны стаяць за свае правы”.
(Студэнтка: ) “Ну, ухваляю, бо цэны вялікія, відаць, з-за падаткаў. Я студэнтка, мне гэта вельмі дорага”.
(Дзяўчына, выбірае падарунак хлопцу на Сьв. Валянціна: ) “Вой, сьвяты ідуць, а купляць няма дзе. Яны ўсе зачыніліся. А ў дзяржаўных крамах выбар малы і даражэй”.
(Кабета: ) “Кожны чалавек свае правы адстойвае. Яны маюць рацыю”.
(Дзяўчына: ) “Станоўча. Таксама не жадаю падвышэньня коштаў”.
(Мужчына: ) “Ды ходзяць людзі на рынкі і будуць хадзіць. Падрастуць цэны на рынках — і ў крамах пачнуць расьці”.
(Жанчына: ) “А на кірмашах якасьць прадуктаў кепская. Я абутак купіла і зімы дахадзіць не магу”.
(Жанчына: ) “Працаўнікі рынкаў? Я пра гэта ня ведала. Лепей, калі яны працуюць”.
(Дворніца: ) “Няма чаго страйкаваць. Хай працуюць”.
(Дзьве кабеты сярэдніх гадоў: ) “Я ў крамах набываю. Так што пра гэта ня ведала”.
(Спадар: ) “Напэўна, гэта ўсё-такі слушна. А цэны то падвышаюцца, то паніжаюцца, і мяне гэта задавальняе”.
(Мужчына: ) “Яны ня маюць рацыі. Ня варта гэта рабіць, бо гэта нічога ня дасьць. Тыя парадкі, якія сёньня ёсьць, будуць існаваць надалей”.