Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 10 лютага


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 10 лютага

“Савецкая Беларусь”, 1925 год:

“ЦК ЛКСМБ пастанавіў перавыдаць зборнік “5 год ЛКСМБ” з увядзеньнем у яго гісторыі далучаных да Беларусі арганізацый Віцебшчыны, Гомельшчыны і Смаленшчыны. Зборнік будзе выпушчаны на беларускай мове”. І побач газэта прыводзіць такую вось статыстыку: “Па ўсёй Беларусі лічыцца ў сучасны момант 21.399 камсамольцаў. Пераважную большасьць складае сялянская моладзь (9.125 чалавек); рабочых — 8.309, іншых — 1.925. Дзяўчат налічваецца 2.079, членаў і кандыдатаў партыі — 1.297”.

“Беларуская крыніца”, 1935 год:

“У суботу, дня 2.ІІ адбылася ў Рызе, ладжаная беларускай вячэрняй пачатковай школкай, беларуская вечарына, у праграму якой уваходзілі паміж іншым спэктакль і беларускія песьні. Была адыграна камэдыя “Модны Шляхцюк”. На прапяяньне беларускіх песьняў улады не дазволілі. Хор выканаў толькі адну латвійскую песьню — “У чэсьць вольнай Латвіі” (!)”.

“Витебский курьер”, 1995 год:

“Як стала вядома СІМ, Аб’яднаная дэмакратычная партыя рэспублікі (АДПБ) пачала правядзеньне шэрагу сэмінараў дзеля кансультацыі будучых прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат. Першы ўрок правёў Саша Варламаў, вядучы ў рэспубліцы дырэктар рэклямнага агенцтва, якое рыхтуе фотамадэляў. Сутнасьць іміджу дэпутата, паводле спадара Варламава, у тым, што ён мусіць насупліваць бровы і крочыць не азіраючыся. Лідэр АДПБ Аляксандар Дабравольскі, які прысутнічаў на сэмінары, ня вытрымаў павучэньняў Сашы Варламава і пайшоў прэч са словамі “дык вось куды ідуць партыйныя грошы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG