Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паласе Газы забіты палестынец


Ерусалім. 20-гадовы палестынец быў забіты ў сераду на поўдні Паласы Газы. Гэта – першая ахвяра пасьля заключэньня ў аўторак ізраільска-палестынскага замірэньня. У палестынца стралялі з боку габрэйскага паселішча ізраільскія жаўнеры. Камандаваньне заявіла, што вайскоўцы баяліся спробы ўварваньня на тэрыторыю паселішча. Улады Ізраілю паведамілі, што вызваляць на наступным тыдні 500 палестынскіх зьняволеных. Палестынскім уладам таксама будзе перададзены кантроль над пяцьцю гарадамі на Заходнім беразе Ярдану.
XS
SM
MD
LG