Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутата райсавету, сябра АГП, выклікалі ў міліцыю


Казімер Яноўскі, Гомель Сёньня ў адміністрацыйную камісію Чыгуначнага раёну Гомеля быў выкліканы міліцыяй дэпутат Рагачоўскага раённага Савету, сябра АГП Дзьмітрый Шкулькоў. Тут зьбіраліся разгледзець адміністрацыйны пратакол, складзены ў дачыненьні дэпутата 4 лютага.

У той дзень міліцыянты Чыгуначнага райаддзелу і людзі ў цывільным перапынілі таксоўку, у якой дэпутат Шкулькоў ехаў на вакзал, і ўчынілі ператрус ягоных рэчаў. У кайстры дэпутата міліцыянты знайшлі ўлёткі ініцыятывы “Партнэрства” пра рэформу беларускай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.

Ахоўнікі сканфіскавалі ўлёткі ў дэпутата і склалі пратакол пра незаконны выраб друкаванай прадукцыі, зьмест якіх нібыта скіраваны на нанясеньне ўрону дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку.

Старшыня адміністрацыйнай камісіі, намесьніца кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну Натальля Дзігілевіч паведаміла дэпутату Шкулькову, што адміністрацыйны пратакол супраць яго міліцыя накіравала па месцу жыхарства ў Рагачоў.

На пытаньне: “Хто будзе сплачваць выдаткі за дарогу?”, старшыня камісіі Дзігілевіч нічога пэўнага дэпутату не сказала.

Начальнік Чыгуначнага РАУСу Ігар Броднікаў параіў дэпутату зьвярнуцца з прэтэнзіямі пісьмова.

З нагоды свайго затрыманьня і складзенага пратаколу дэпутат Дзьмітрый Шкулькоў сказаў нашаму радыё:

(Шкулькоў: ) “Я лічу, што гэта ідзе ў першую чаргу ад таго, што зьмены адбыліся ў КГБ. Захоп – гэта ад таго, што трэба ім новыя паказчыкі. Калі дэмакратычны рух узьнімае пытаньні пра жыльлёва-камунальную гаспадарку, і ўзьнімае даволі аб`ектыўна, то ўлады адчуваюць, што гэта ня ёсьць вельмі добра для іх”, – сказаў нашаму радыё дэпутат Рагачоўскага раённага Савету, сябра АГП Дзьмітрый Шкулькоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG