Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША пра ядзерную праграму Ірану


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш выказаў задаволенасьць адказам эўрапейскіх лідэраў на прапановы Дзяржсакратара ЗША Кандалізы Райс аб вырашэньні канфлікту вакол ядзернай праграмы Ірану. Буш сказаў, што Тэгеран павінен ведаць, што міжнародная супольнасьць выступіць супраць распрацоўваньня Іранам ядзернай зброі. Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс сёньня ў Брусэлі заявіла, што справа Ірану можа быць перададзеная на разгляд Рады Бясьпекі ААН, калі гэтая краіна ня прыме ўмовы эўрапейскага пагадненьня аб іранскай ядзернай праграме. Брытанія, Францыя і Нямеччына вядуць перамовы з Тэгеранам аб тым, каб Іран спыніў сваю праграму ўзбагачэньня ўрану.
XS
SM
MD
LG