Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча міністраў абароны краінаў НАТО


НІЦА. Міністры абароны краінаў НАТО распачалі двухдзённую сустрэчу ў Ніцы. Міністры зьбіраюцца абмеркаваць дэталі, якія датычаць ролі НАТО ў Аўганістане, у Іраку і на Балканах. Раней сёньня Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс сустрэлася ў Брусэлі зь міністрамі замежных справаў краінаў НАТО і сказала, што прыярытэтам для альянсу застаецца Аўганістан. Плянуецца, што падчас сустрэчы ў Ніцы міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэльд папросіць эўрапейскіх саюзьнікаў паслаць дадатковыя кантынгенты для падтрыманьня бясьпекі ў Аўганістане і для падрыхтоўкі ірацкіх вайскоўцаў. На перамовах у Ніцы плянуецца таксама ўдзел расейскага міністра абароны Сяргея Іванова.
XS
SM
MD
LG