Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зноў патрабуе ўмацаваць дысцыпліну на прадпрыемствах


Алег Грузьдзіловіч, Менск 9 лютага падчас наведваньня Менскага маторнага заводу Аляксандар Лукашэнка падняў тэму ўмацаваньня дысцыпліны ў краіне. “Як толькі мы спынім працу, адразу прынясуць зброю, выбуховыя рэчывы і скажуць: “вось грошы, ідзі – узарві”. Таму дысцыпліна і парадак – гэта істотная праблема”, – заявіў Аляксандар Лукашэнка, выступаючы перад працаўнікамі маторнага заводу.

Тэма ўмацаваньня дысцыпліны – адна з самых улюбёных для Аляксандра Лукашэнкі. Нагадаем, напачатку мінулага году ён выдаў Дырэктыву аб умацаваньні дысцыпліны і парадку, паводле якой на кіраўнікоў вытворчасьці ўскладзеная пэрсанальная адказнасьць за стан працоўнай дысцыпліны.

Паказальна пры гэтым, што траўматызм на працоўных месцах, ў тым ліку са сьмяротнымі наступствамі, стала павялічваецца. У 2003 годзе на вытворчасьці загінула 223 чалавекі, а летась колькасьць загіблых склала 250 чалавек. Амаль на 15% адсоткаў за год больш людзей атрымалі цяжкія траўмы. Гэтыя дадзеныя былі агалошаныя на нарадзе ў пракуратуры Беларусі, якая прайшла ў студзені.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG