Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракурор Казахстану запатрабаваў ад Расеі пакараць Жырыноўскага


АСТАНА. Генэральны пракурор Казахстану Рашыд Тусупбэкаў запатрабаваў ад Расеі пакараць Уладзіміра Жырыноўскага за ягоныя нядаўнія выказваньні пра Казахстан. Выступаючы ў студзені на радыёстанцыі Эхо Москвы, Жырыноўскі заявіў, што казахі ня маюць ні сваёй мовы, ні сваёй літаратуры і што Расея страціла частку сваёй гістарычнай тэрыторыі, падпісаўшы з Казахстанам пагадненьне аб дзяржаўнай мяжы. Паводле казахскага боку, заявы Жырыноўскага ўяўляюць сабою абразу казахскага народу і могуць быць расцэненыя як распальваньне міжэтнічнай варожасьці. Афіцыйнай рэакцыі расейскага боку пакуль што няма.
XS
SM
MD
LG