Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-сьпікер Эўрапарлямэнту прапануе новую праграму для Беларусі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Віцэ-сьпікер Эўрапейскага парлямэнту Януш Анышкевіч заявіў сёньня пра ініцыятыву стварэньня адмысловага фонду пры Эўразьвязе, які займаўся б падтрымкай дэмакратызацыі суседніх краінаў, у першую чаргу Беларусі. Віцэ-сьпікер Эўрапарлямэнту таксама заявіў, што ідэя стварэньня беларускамоўнай радыёстанцыі не забытая.

Паводле Януша Анышкевіча, новая эўрапейская фундацыя будзе крыху нагадваць амэрыканскую Фундацыю на карысьць дэмакратыі, якая вельмі дапамагала польскай “Салідарнасьці” у 80-я гады.

(Анышкевіч: ) “Аднак новая фундацыя будзе мець значна больш магчымасьцяў для дзейнасьці, асабліва ў такіх краінах, як Беларусь, дзе прынцыпы традыцыйнага супрацоўніцтва Эўразьвязу – супрацоўніцтва з урадам краіны, натуральна, не прыдатныя. У Беларусі на такое супрацоўніцтва разьлічваць нельга”.

Януш Анышкевіч заявіў, што паінфармаваў аб сваім намеры адпаведных чальцоў Эўрапейскай камісіі – ураду Эўразьвязу – і цяпер вядзе кансультацыі з уплывовымі эўрапейскімі палітыкамі, каб тыя падтрымалі ягоную ініцыятыву.

Віцэ-сьпікер Эўрапейскага парлямэнту заявіў беларускай Свабодзе, што Эўракамісія прыхільна паставілася да ідэі стварэньня беларускамоўнай радыёстанцыі, якая б вяшчала на Беларусь з тэрыторыі адной з суседніх краінаў.

(Анышкевіч: ) “Адказ Эўрапейскай камісіі на ініцыятыву паўстаньня такога радыё – пазытыўны. Дарэчы стварэньне фундацыі пры Эўразьвязе зрабіла б фінансаваньне гэтага і іншых праектаў больш простым”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG