Спачатку – пра памятныя даты ўчорашняе нядзелі.
6 лютага 1898 году нарадзіўся беларускі гісторык Леў Акіншэвіч. Ён прыйшоў на сьвет у Санкт-Пецярбургу, вучыўся ў Кіеўскім унівэрсытэце, але заўсёды пачуваўся беларусам. Таму, калі ў 1918 годзе была створаная незалежная Беларуская Народная Рэспубліка, Акіншэвіч адразу прымае грамадзянства БНР. Як гісторык ён вывучаў сярэднявечнае права. У 30-я гады бальшавікі абвінавачвалі яго адначасова ў беларускім і ўкраінскім нацыяналізьме. Аднак адразу пасьля вайны яму ўдалося не патрапіць у сталінскія лягеры і ўцячы на эміграцыю. У ЗША Акіншэвіч здолеў працягваць сваю навуковую дзейнасьць у Беларускім інстытуце навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку.
6 лютага 1914 году нарадзіўся Аркадзь Куляшоў, народны паэт Беларусі, вершы якога пра камсамольскі білет усе ведаюць са школы. Напісаны 14-гадовым паэтам верш “Бывай” у выкананьні “Песьняроў” стаў любімай у народзе песьняй.
Таксама 6 лютага ў розныя гады прыйшлі на сьвет Рональд Рэйган, найстарэйшы прэзыдэнт ЗША, і жонка Адольфа Гітлера Эва Браўн, якая разам зь фюрэрам скончыла жыцьцё самагубствам.
Цяпер – пра сёньняшні каляндар.
Сёньня спаўняецца 13 гадоў Эўрапейскаму Зьвязу. Менавіта 7 лютага 1992 году ў галяндзкім горадзе Маастрыхце была створаная арганізацыя, уступіць у якую сёньня імкнуцца амаль усе краіны былога сацыялістычнага лягеру. Найпрасьцей уступіць у Эўрапарлямэнт, пасьля афармляецца ўдзел у NATO. Найцяжэй стаць чальцом Эўразьвязу.
7 лютага ў розныя гады нарадзіліся ангельскі гуманіст Томас Мор, адзін з пачынальнікаў утапічнага сацыялізму; кіраўнік паўстанцкай арміі Тадэвуша Касьцюшкі на тэрыторыі Беларусі Рамуальд Гедройц і беларускі калекцыянэр і бібліяфіл першай паловы 20 стагодзьдзя Рамуальд Зямкевіч.
7 лютага 1546 году ў Ляхавічах прыйшоў на сьвет Хведар Еўлашоўскі, беларускі палітык і пісьменьнік-мэмуарыст. Гісторыкі адзначаюць, што Еўлашоўскі меў шырокія веды ў галіне матэматыкі, справаводзтва і юрыспрудэнцыі. Еўлашоўскі – адзін з аўтараў тагачаснага крымінальнага кодэксу – “Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага”. Ягонаму пяру належыць самы раньні твор мэмуарнага жанру ў беларускай літаратуры, які называўся “Гістарычныя запіскі”.
7 лютага 1891 году пакінуў гэты сьвет Вінцэсь Каратынскі, знакаміты беларускі пісьменьнік і журналіст. Між іншым, Каратынскі быў асабістым сакратаром паэта і клясыка літаратуры Ўладзіслава Сыракомлі.