ПАРЫЖ. Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс заклікала сёньня Эўропу адысьці ад рознагалосьсяў адносна апэрацыі ЗША ў Іраку і пачаць новы этап ў амэрыканска-эўрапейскіх дачыненьнях. Выступаючы ў Парыжы ў Нацыянальным фондзе палітычных дасьледаваньняў Райс, у прыватнасьці, сказала: “Час забыцца на ранейшыя рознагалосьсі. Час пачаць новы этап у нашых дачыненьнях, пачаць новы разьдзел у гісторыі нашай лучнасьці. Амэрыка гатовая працаваць з Эўропаю – цяпер Эўропа мае паказаць гатовасьць працаваць з Амэрыкаю”.
Райс працягвае сэрыю візытаў у краіны Эўропы й Блізкага Ўсходу. Пасьля Парыжу дзяржсакратар ЗША наведае Брусэль і Люксэмбург.
Райс працягвае сэрыю візытаў у краіны Эўропы й Блізкага Ўсходу. Пасьля Парыжу дзяржсакратар ЗША наведае Брусэль і Люксэмбург.