Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль і Палестына гатовыя на замірэньне


ТЭЛЬ-АВІЎ. Арыель Шарон і Махмуд Абас пагадзіліся ўзяць удзел у мірных перамовах у Злучаных Штатах, – пра гэта сёньня ў ходзе афіцыйнага візыту на Блізкі Ўсход паведаміла дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс.

(Райс: ) “Я перадала прэм’ер-міністру Шарону й прэзыдэнту Абасу запрашэньне ад прэзыдэнта Буша сустрэцца зь ім увесну, і абодва прынялі запрашэньні. Ярданскі кароль Абдула таксама наведае Злучаныя Штаты ў сакавіку”.

Паводле Райс, найбліжэйшымі месяцамі Злучаныя Штаты выдзеляць Палестынскай аўтаноміі 40 мільёнаў даляраў для стварэньня рабочых месцаў і разьвіцьця інфраструктуры. Апрача гэтага, ЗША прызначаюць спэцыяльнага каардынатара для забесьпячэньня міратворчага працэсу на Блізкім Усходзе. Ім стане генэрал Уільям Уорд –раней ён камандаваў стабілізацыйнымі сіламі НАТО ў Босьніі.

Як чакаецца, заўтра на перамовах у Эгіпце Арыель Шарон і Махмуд Абас абвесьцяць пра замірэньне паміж Ізраілем і Палестынаю. Пра гэта паведаміў палестынскі міністар у пытаньнях перамоваў Саеб Эрэкат.
XS
SM
MD
LG