Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя ахвяры гвалту ў Іраку


БАГДАД. Двое ірацкіх вайскоўцаў загінулі і трое былі параненыя ў выніку ўзброенага нападу ў цэнтры Іраку. Пасьля падліку прыкладна трэцяй часткі бюлетэняў, пададзеных на ўсеагульных выбарах, з пераважнай большасьцю лідзіруе рэлігійны шыіцкі блёк “Аб’яднаны ірацкі альянс”, які падтрымлівае Аятала Алі ас-Сістані. За яго аддалі галасы больш за 70 адсоткаў выбарнікаў. Прадстаўнікі гэтага блёку ўжо заявілі пра намер сфармаваць новы ўрад краіны. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у сваім штотыднёвым радыёзвароце заявіў, што калі Ірак стане дэмакратычнай краінай і будзе жыць ў міры са сваімі суседзямі й будзе здольны абараніць сябе, то амэрыканскія войскі з гонарам пакінуць гэту краіну. У Багдадзе выкрадзеныя чацьвёра эгіпецкіх інжынэраў, якія працавалі ў кампаніі тэлефоннай сувязі. Ужо дзьве малавядомыя ірацкія групоўкі ўзялі на сябе адказнасьць за выкраданьне італьянскай журналісткі Джуліаны Сгрэны. За яе вызваленьне экстрэмісты патрабуюць вываду італьянскіх войскаў з Іраку.
XS
SM
MD
LG