Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандаліза Райс завершыла візыт у Польшчу


ВАРШАВА. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Кандаліза Райс заявіла сёньня, што Расея, калі яна хоча паглыбленьня дачыненьняў з Захадам, павінна вярнуцца да дэмакратыі, ад якой яна апошнім часам адыйшла. Гэтае выказваньне прагучала ў часе прэсавай канфэрэнцыі Райс у Варшаве – трэцяй сталіцы, якую яна наведала цягам свайго тыднёвага турнэ ў Эўропу і на Блізкі Ўсход. Дзяржсакратар ЗША мела перамовы з прэм’ер-міністрам Польшчы Марэкам Бэлькам і міністрам замежных спраў Адамам Ротфэльдам. Абмяркоўваліся найважнейшыя міжнародныя праблемы, трансатлянтычнае супрацоўніцтва, польска-амэрыканскія дачыненьні. Наступны прыпынак дзяржсакратар ЗША робіць у Анкары, дзе сёньня яна сустракаецца з расейскім міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым. Галоўная тэма – расейска-амэрыканскі саміт, што мае адбыцца ў лютым у Братыславе.
XS
SM
MD
LG