Віцебскага апазыцыянэра Ўладзімера Плешчанку міліцыянты спрабавалі затрымаць за ягоны новы плякат пра вылучэньне Зянона Пазьняка на пасаду прэзыдэнта ды за агітацыю ў ініцыятыўную групу патэнцыйнага партыйнага кандыдата.
Супрацоўнікі міліцыі зьявіліся ўжо праз паўгадзіны пасьля таго, як апазыцыянэры выйшлі да так званага “Сіняга дому”, і пасьля гутаркі зь імі спадару Плешчанку зрабілася дрэнна з сэрцам. Так што пра акалічнасьці затрыманьня ён распавёў ужо па тэлефоне з абласнога кардыялягічнага шпіталю.
(Плешчанка: ) “Міліцыянты прыехалі ды пачалі крычаць. Мне дрэнна зрабілася ад іхнага крыку. Я запатрабаваў, каб выклікалі хуткую дапамогу. Прыехалі дактары, памерылі ціск. Ціск быў завялікі, і мяне завезьлі ў кардыялёгію, там далі мне ўколаў”.
Уладзімер Плешчанка мае групу інваліднасьці па сардэчных хваробах. І, як ён распавёў, дактары, адпускаючы яго са шпіталю дахаты, сказалі, што палітыкай яму займацца супрацьпаказана, прычым асабліва шкодна агітаваць за Зянона Пазьняка ды спадзявацца на тое, што наступныя прэзыдэнцкія выбары будуць сумленныя ў адрозьненьне ад папярэдніх.
Што да астатніх удзельнікаў падзеяў каля “Сіняга дому”, то ў Чыгуначны райаддзел міліцыі давялося трапіць Барысу Хамайду. Яго затрымалі з асобнікамі газэты “Выбар” ды “БДГ”, якія ён распаўсюджваў, але неўзабаве адпусьцілі.
Сёньняшні выхад з плякатам у падтрымку кандыдатуры Зянона Пазьняка быў ужо трэці, і, нягледзячы на пагрозы міліцыянтаў ды парады лекараў, Уладзімер Плешчанка разам са сваімі паплечнікамі зьбіраецца і надалей выходзіць у пікет.