Адказны за ўзбраеньне намесьнік міністра абароны Іван Дырман паведаміў, што ўзбраеньне беларускага войска цалкам адпавядае абарончай дактрыне дзяржавы. Сучасны ўзровень арсэналаў падтрымліваецца праз мадэрнізацыю зброі і тэхнікі, якія засталіся ад Савецкага Саюзу. Апошнім часам на ўзбраеньне ўзяты сучасныя “кацюшы” “Град”, танкі Т-72, самалёты МІГ-29 і СУ-27, якія былі мадэрнізаваныя на беларускіх заводах. Але ёсьць і выпадкі закупак вайсковай тэхнікі за межамі Беларусі, прызнаў генэрал Дырман.
(Дырман: ) “Ёсьць пазыцыі, па якіх у нас некамплект ва ўзброеных сілах. Таму і робяцца асобныя закупы некаторых экзэмпляраў”.
За мінулыя гады Беларусь некалькі разоў закупляла зброю за мяжой. У прыватнасьці, былі закупленыя 34 гаўбіцы ў Славаччыне, 53 танкі Т-72Б у Казахстане. Як была выкарыстаная гэтая тэхніка?
Іван Дырман заявіў, што яна пайшла выключна на даўкамплектаваньне беларускага арсэналу. Між тым, незалежныя адмыслоўцы заўважаюць, што патрэба ў такіх закупах спрэчная. “Танкаў у Беларусі налічваецца звыш 1700, гэта адзін з найвялікшых танкавых паркаў у Эўропе”, — сьцьвярджае незалежны вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін. Ён не выключае, што закупленая тэхніка пасьля мадэрнізацыі можа прадавацца за мяжой. Але найбольш верагодна, што яе выкарыстоўваюць для абнаўленьня вайсковай тэхнікі ў Беларусі, а вызваленую тэхніку прадаюць у краіны трэцяга сьвету.
(Алесін: ) “Самі мы вайсковай тэхнікі ня робім, а магутнасьцяў для мадэрнізацыі ўсяго парку і арсэналу не хапае. Таму, магчыма, і абраны такі шлях, як закуп і замена старога, а тое — прадаецца. Як у тым анэкдоце, дзе першы барак мяняецца бялізнай з другім, а трэці з чацьвертым”.
Паводле афіцыйных зьвестак, найбольш зброі Беларусі летась прадала Судану і Кот-д’Івуару. Туды пастаўляліся баявыя машыны пяхоты, гаўбіцы і нават вучэбныя самалёты. Між тым, у гэтых краінах працягваюцца ўнутраныя вайсковыя канфлікты.