Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінскія прадпрымальнікі працягваюць страйк


Павал Ляхновіч, Пінск У Пінску працягваецца страйк прадпрымальнікаў цэнтральнага кірмашу, распачаты 1 лютага. У сувязі зь ім горад тэрмінова наведаў намесьнік міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

Страйк працягваецца. Кожную раніцу а дзявятай гадзіне прадпрымальнікі зьбіраюцца на сход. Абмяркоўваюць плян дзеяньняў, апошнія навіны і падзеі. Яны намерваюцца змагацца да перамогі. 2 лютага ў памяшканьні пінскай падатковай інспэкцыі адбылася сустрэча прадпрымальнікаў-страйкоўцаў, якіх было каля ста чалавек, з намесьнікам міністра па падатках і зборах Аляксандрам Дарашэнкам. Сустрэча прайшла спакойна.

Чыноўнік спрабаваў растлумачыць бізнэсоўцам сэнс апошніх новаўвядзеньняў, супраць якіх прадпрымальнікі якраз і змагаюцца. На гэтай сустрэчы Аляксандар Дарашэнка выказаўся ў тым сэнсе, што гэтыя новаўвядзеньні зьяўляюцца вынікам міждзяржаўных пагадненьняў паміж Беларусьсю і Расеяй, і таму ніякія высілкі прадпрымальнікаў ягонай установай улічвацца ня будуць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG