Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 2 лютага


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 2 лютага

“Калгаснік Беларусі”, 1935 год:

“Скульптар Азгур у гэтым годзе будзе працаваць над скульптурай С.М.Кірава. Для Беларускай Дзяржаўнай бібліятэкі і бібліяграфічнага інстытута імя Леніна Азгур робіць трохметровую фігуру Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна. Апрача гэтага, Азгур працуе над бюстам знатнага чалавека завода імя Молатава тав.Шмерліса. Скульптары Азгур і Керзін у бліжэйшы час прыступаюць да работы над помнікам паэту Паўлюку Трусу. Помнік будзе зроблен з бронзы і бетона. Гэты помнік павінен быць закончан да першага мая”.

“Сталинская молодежь”, 1955 год:

“У сваёй працы камсамольцы і моладзь, занятыя на вырошчваньні кукурузы, павінны пастаянна абапірацца на досьвед перадавікоў, якія вырасьцілі летась добрыя ўраджаі. А гэта абавязвае райкамы і абкамы камсамолу глыбока вывучаць, абагульняць і шырока распаўсюджваць мэтады наватараў вырошчваньня новай культуры, вывучаць перадавую агратэхніку. Дарогу кукурузе на палі! Няхай гэты кліч, кінуты год таму назад зьвеньнявой Любай Бельскай камсамольцам свайго калгасу, зробіцца цяпер баявым заклікам да ўсёй моладзі нашай рэспублікі”.

“ЛіМ”, 1965 год. Студэнт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту Зянон Пазьняк:

“Чалавек, які не ведае гісторыі свайго народа, адарваўся ад яго жыцця, пагарджае народнымі звычаямі і традыцыямі, не можа быць багаты духоўна, разумець як след мастацтва. З такіх нярэдка вырастаюць снобы з манерамі танных канферансье. З цягам часу такія людзі наведваюць студэнцкія аўдыторыі, збіраюцца стаць акцёрамі, мастакамі, кампазітарамі, музыкантамі, настаўнікамі. Але як яны могуць стаць імі, калі дрэнна ведаюць нават родную мову, зусім не ведаюць ні мастацтва, ні гісторыі свайго народа? Што дасць дзецям настаўнік, які навучыўся бліскуча танцаваць твіст і забыўся, як гучыць “Лявоніха”?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG