Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы дзяржсакратар ЗША накіроўваецца ў першую замежную паездку


ВАШЫНГТОН. Новы дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс накіроўваецца сёньня ў першую пасьля прызначэньня замежную паездку. Райс наведае Лёндан, Парыж, Бэрлін, дзе правядзе перамовы аб праблеме Ірану. Эўрапейскія лідэры выказваюць занепакоенасьць нядаўнімі заявамі прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша аб магчымым ўжываньні сілы супраць Ірану, які, як лічыць Вашынгтон, тайна распрацоўвае ядзерную зброю. Кандаліза Райс таксама наведае Ізраіль і Заходні Бераг Ярдану – ў спробе дасягнуць аднаўленьня мірнага працэсу на Блізкім Усходзе.
XS
SM
MD
LG