КІЕЎ. Выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Украіны Юлія Цімашэнка сёньня даслала Вярхоўнай Радзе 5-гадовую праграму працы ўраду. Праграма называецца “Да людзей” і мае 63 старонкі. Прадстаўляць сваю праграму Цімашэнка будзе ў чацьвер. Каб быць зацьверджанай на пасадзе прэм’ера, ёй патрэбна проста большасьць галасоў дэпутатаў. У Вярхоўнай Радзе 450 дэпутатаў.