Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі Ізраілю ды Палестыны сустрэнуцца на эгіпецкім курорце


ЕРУСАЛІМ. Кіраўнікі Ізраілю і Палестынскай Аўтаноміі маюць сустрэцца на наступным тыдні ў Эгіпце. Гэта будзе першая ізраільска-палестынская сустрэча на найвышэйшым узроўні за апошнія 4 гады. Саміт адбудзецца ў курорце Шарм-эш-Шэйх, у ім возьмуць удзел ізраільскі прэм’ер Арыэль Шарон і прэзыдэнт Палестынскай Аўтаноміі махмуд Абас. Шарон і Абас нядаўна заявілі, што адчуваюць ”гістарычны шанец” прасунуць наперад ізраільска-палестынскі мірны працэс.
XS
SM
MD
LG