Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пінску прадпрымальнікі пачалі страйк пад лёзунгам “Ня хочам падвышаць цэны”


Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць Гандляры найбольшых рынкаў кажуць, што ня будуць працаваць цягам наступных дзесяці дзён і выступаюць з ініцыятывай правядзеньня агульнанацыянальнага страйку.

Абвешчаны з 1 лютага страйк у Пінску падтрымалі амаль усе прадпрымальнікі, што працуюць на цэнтральным рынку і кірмашы “Зорны”. Вось што паведаміў кіраўнік прафсаюзай суполкі прадпрымальнікаў гораду Сяргей Касьцюковіч:

(Касьцюковіч: ) “Наша акцыя адбываецца пад лёзунгамі “Мы ня хочам падвышаць цэны” і “Не — зьнішчэньню малога бізнэсу”. Справа ў тым, што калі горад зьдзейсьніць заплянаванае, значная частка прадпрымальнікаў будзе вымушаная сысьці з рынкаў і папоўніць шэрагі беспрацоўных, а кошт тавараў вырасьце на 40 – 50%”.

Страйк пінскіх гандляроў скіраваны на тое, каб дамагчыся адмены падатку на дададзеную вартасьць у дачыненьні да тавараў, увезеных з Расеі. Акрамя таго, прадпрымальнікі выступаюць супраць абавязковых страхавых унёскаў у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Пра тэрмін страйку прадпрымальнікаў спадар Касьцюковіч распавёў:

(Касьцюковіч: ) “Як доўга мы плянуем страйкаваць? Мы спадзяёмся, што пасьля 10 лютага, на якога заплянаваны агульнанацыянальны страйк, нас падтрымаюць прадпрымальнікі іншых гарадоў”.

Пра сваю салідарнасьць з патрабаваньнямі пінскіх прадпрымальнікаў ужо заявілі іхныя баранавіцкія калегі. Але ў гэтым горадзе большасьць гандляроў на рынках 1 лютага выйшла на працу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG