Толькі на чатырнаццаты дзень галадоўкі жыхаркі вёскі Яглевічы Валянціны Налівайкі лёсам жанчыны зацікавіліся мясцовыя мэдыкі. З раніцы да яе накіравалі лекараў з раённага шпіталю. Вось што распавяла пра гэты візыт спадарыня Налівайка:
(Налівайка: ) “Казалі, калі будзе кепска — выклікайце. Папрасілі, каб спыніла галадоўку. Я адказала “не”, пакуль ня буду ведаць, што хтосьці зацікавіўся нашымі органамі міліцыі”.
Свой стан здароўя жанчына ацэньвае як здавальняючы, але яна па-ранейшаму адчувае слабасьць. У свой час спадарыня Налівайка асабіста папярэдзіла пра пачатак галадоўкі намесьніка старшыні Івацэвіцкага райвыканкаму Анатоля Ткачука. Але сам ён кажа, што не чакаў, што жанчына зьдзейсьніць свой намер.
(Ткачук: ) “Як — мы не цікавімся яе лёсам? Ёсьць лісты — адзін, другі, трэці. А пра тое, што яна галадае, я, напрыклад, ня ведаю”.
Спадар Ткачук заявіў, што мясцовая пракуратура ўжо правяла адмысловую праверку, але не знайшла злоўжываньняў з боку міліцыянтаў. Гэтыя словы падцьвердзіла і пракурор Івацэвіцкага раёну Тамара Стасевіч. Сытуацыю, зьвязаную з галадоўкай Валянціны Налівайкі, яна пракамэнтавала наступным чынам:
(Стасевіч: ) “Адкуль я ведаю, што яна галадае? Можа, яна худзее? Усялякае можа быць, але тут няма нагоды для галадаўкі. Можа, яе там падбухторваюць нядобрыя людзі. Гэта не палітычная галадоўка і не паводле ідэйных перакананьняў. Ёсьць шараговае адміністратыўнае парушэньне і рашэньне суду. Яна абскардзіла судовае рашэньне — 7 лютага абласны суд разьбярэцца”.
Валянціна Налівайка трымае галадоўку з 18 студзеня. Жанчына спрабуе дамагчыся рэакцыі ўладаў на ейны канфлікт зь міліцыянтамі. Спадарыня Налівайка кажа, што міліцыя ня хоча займацца справай, што тычыцца крадзяжу грошай зь ейнай кватэры, і што міліцыя беспадстаўна пазбавіла правоў на кіраваньне аўтамабілем.