Іракцы ішлі на выбарчыя ўчасткі, не зважаючы на атакі паўстанцаў. На выбарчым участку ў горадзе Наджаф адна жанчына радавалася сваёй магчымасьці галасаваць, выгукаючы разам зь іншымі: “Гэта – дзень перамогі!”
Экспэрты ААН у Іраку выказалі асьцярожны аптымізм наконт колькасьці удзельнікаў галасаваньня. Карлас Валэнсуэла зазначыў, што выбарцаў прыйшло болей, чым яны чакалі. Напярэдадні закрыцьця выбарчых участкаў прагаласавалі 72 працэнты тых, хто зарэгістраваўся для ўдзелу у выбарах. Асабліва актыўна галасавалі жыхары паўднёвых абласьцей, дзе пражывае шыіцкая большасьць, і на поўначы, дзе жывуць курды.
Пакуль невядома, як прайшло галасаваньне ў неспакойных мясьцінах – у цэнтры краіны. Там некаторыя лідэры суніцкай супольнасьці заклікалі да байкоту выбараў – зважаючы на кепскую бясьпеку і з-за боязі таго, што ў выніку выбараў улада дастанецца шыіцкай большасьці. Вядома, што 60 працэнтаў насельніцтва краіны – шыіты. Пры Хусэйне яны былі адсунутыя ад улады.
Часовы прэзыдэнт Іраку Газі Аль-Явар сказаў нашаму Радыё наступнае:
(Аль-Явар: ) “Гэта ёсьць выклік. Жаданьне іракцаў пераможа, і тэрарызм зазнае няўдачу. Мы, кожны жыхар Іраку, маем гонар памачаць у гэтыя чарнілы нашыя пальцы. Ніхто ад гэтага ня вызвалены, бо ніхто ня ёсьць вышэйшым ад закону. Таму што, паводле жаданьня Бога, закон у нашай краіне вышэй за усё”.
Амэрыканскія ды ірацкія афіцыйныя асобы падкрэсьліваюць, што выбары ёсьць першым крокам краіны да больш дэмакратычнай сыстэмы ўлады. Апроч Нацыянальнай асамблеі, жыхары Іраку выбіралі сёньня таксама 18 правінцыйных асамблеяў, а ў Курдыстане таксама – аўтаномны парлямэнт. Выбарчыя ўчасткі павінны былі зачыніцца а 16-й гадзіне паводле менскага часу.