Газэта “Белорусский рынок” аналізуе выказваньні міністра інфармацыі Ўладзімера Русакевіча, які на тыдні заявіў, што ягонае ведамства мае намер актывізаваць палітыку прыпыненьня выпуску пэрыядычных выданьняў, бо лічыць яе самым “дзейным захадам” у барацьбе супраць парушэньня заканадаўства. З пункту гледжаньня юрыстаў, аднак, гэта сумнеўны мэтад узьдзеяньня на мэдыі – рэдакцыі газэт папросту ня маюць ніякай магчымасьці абараніцца ў судзе й давесьці сваю рацыю. За мінулы год Міністэрства інфармацыі вынесла 160 пісьмовых папярэджаньняў 81 пэрыядычнаму выданьню, дзейнасьць 25 мэдыяў была часова прыпыненая.
“Бресткая газета” цытуе беларускага кампазытара Эдуарда Ханка, які працягвае выказвацца на старонках расейскай прэсы пра зорак тамтэйшай эстрады, выкладаючы сваю Тэорыю творчых хваляў. Сябе спадар Ханок называе заможным чалавекам і геніяльным габрэем ды лічыць, што апераджае свой час, бо ўжо цяпер стварае Тэорыю творчых прафэсіяў.
Таксама “Брестская газета” зьмяшчае інтэрвію зь Дзедам Марозам, што жыве ў Белавескай пушчы. Дзед, які цяпер адпачывае пасьля калядных ды навагодніх сьвяткаваньняў, скардзіцца на тое, што сучасная беларуская дзятва стала занадта патрабавальнай ды кепска выхаванай. Так, аднойчы ён атрымаў ліст ад дзяўчынкі, якая замаўляла падарунак на Новы год – залаты ланцужок з кулёнам. Вядома, выканаць такую просьбу Дзед Мароз ня здолеў, таму абмежаваўся віншавальнай паштоўкай. Тады абражанае дзяўчо само прыехала ў рэзыдэнцыю дзеда й выказала свае прэтэнзіі наконт таго, што ён ня выканаў патрабаваньне.
“Витебский курьер” у сваім апошнім нумары апавядае пра тое, як у беларускай глебе ўкараняецца пікап. “Пікап” – гэта такая адмысловая тэхніка знаёмства з жанчынай. Клясычны сцэнар пікапа – пазнаёміцца на вуліцы зь дзяўчынай і на першым жа спатканьні яе спакусіць. Тэрмін “пікап” прыдумаў амэрыканец Рос Джэфрыс. Менавіта ён зразумеў, што для заваяваньня жанчыны мужчына можа выкарыстоўваць тэхніку нэўралінгвістычнага праграмаваньня. Віцебскія пікапэры стварылі ўжо свой сайт – там можна прачытаць парады пра тое, як са звычайнага маладога чалавека можна ператварыцца ў сапраўднага донжуана. Яны вядуць улік дзяўчат, зь якімі пазнаёміліся, ды бегаюць на спатканьні з дыктафонам – каб потым аналізаваць жаночыя паводзіны. І яшчэ віцебскія донжуаны ставяць рэкорды хуткасьці знаёмстваў. Такая вось рамантыка.