Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іракцы ў замежжы таксама ўдзельнічалі ў галасаваньні


АМАН. Жыхары Іраку, якія жывуць у замежжы, сёньня таксама галасавалі. У Іярданіі, дзе зарэгістраваліся прыблізна 21 тысяча чалавек, галасаваньне адбывалася вельмі актыўна. У Аўстраліі цягам гадзіны быў зачынены выбарчы ўчастка з-за пагрозы выбуху. Паведамлена, што амаль усе з 12 тысяч выбаршчыкаў у Аўстраліі прагаласавалі. У Эўропе галасаваньне таксама адбывалася актыўна, асабліва ў Нямеччыне і Швэцыі. Вынікі замежнага галасаваньня будуць абвешчаны разам з асноўнымі.
XS
SM
MD
LG