ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш у сваім штотыднёвым радыёзвароце зазначыў, што тэрарысты зробяць усё магчымае, каб перашкодзіць галасаваньню на выбарах, якія адбудуцца ў Іраку заўтра.
Д.Буш: “Тэрарысты і тыя, хто меў выгаду ад тыраніі Садама Хусэйна, ведаюць, што свабодныя выбары выявяць бясплённасьць іхняга бачаньня Іраку. Менавіта таму яны не спыняцца ні перад чым, каб перашкодзіць або сарваць выбары”.
Буш таксама выказаў спадзяваньне, што выбары ўсё ж адбудуцца дзякуючы адвазе іракцаў.