Сам Аляксандар Лукашэнка, які апошнімі гадамі катаўся на горных лыжах у Аўстрыі, Славеніі, Казахстане, Расеі, у “Сілічах”, насуперак чаканьням публікі, з гары так і ня зьехаў. Стоячы на лыжах, ён толькі перарэзаў чырвоную стужку. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсьліў: “Сілічы” павінны стаць месцам масавага адпачынку ня столькі дарослых, колькі дзяцей. “Калі дзеці стануць на лыжы ў 5-6 гадоў, то яны забудуцца дарогу ў аптэку”, зрабіў выснову Лукашэнка, а затым стаў даваць і іншыя рэцэпты: што павінны рабіць беларусы, каб быць здаровымі, прыгожымі і сэксуальна актыўнымі.
(Лукашэнка: ) “Ад сёньняшняга дня на 25% зьменшыце свой рацыён. Пакуль на 25%… А калі на 50%, напалову, то будзеце проста прыгожымі людзьмі: мужыкі-прыгажуны, прыгажуні-жанчыны… Вось адзіны рэцэпт – меней есьці і болей бегаць. Ніякія таблеткі, віягры ці штосьці іншае вам не дапамогуць, толькі гэта – здаровы лад жыцьця і нармалёвае харчаваньне”.
Пакуль прэзыдэнт прамаўляў, першыя наведнікі гарналыжнага комплексу абмяркоўвалі кошты. І выказвалі меркаваньні, што забава гэтая будзе па кішэні далёка ня кожнаму беларусу.
(Карэспандэнт: ) “Як вам падаецца – кошты ў Сілічах прыймальныя?”
(Наведнік: ) “Гледзячы для каго. Калі для чалавека, які прывык адпачываць у Куршавэлі, дык, можа, яны і ня вельмі істотныя. Але для сярэдняга беларуса гэта занадта. Калі прыехаць сюды з сям’ёй, дык застанесься бяз порткаў…”
Беларускія аматары горных лыжаў, якія адпачывалі на курортах Аўстрыі ці Польшчы, кажуць, што цэны ў “Сілічах” “кусаюцца”. Так, пракат лыжаў ад 11 да 17 гадзіны каштуе 34 тысячы рублёў на чалавека. Карыстаньне на гэты ж час пад’ёмнікам – 30 тысячаў. Суткі пражываньня ў гатэлі абыдзецца ў 140 тысячаў рублёў, у катэджы – 253 тысячы; катэдж у двух узроўнях – 322 тысячы на суткі...
Гарналыжнікі са стажам кажуць, што спрабаваць зьехаць з гары без папярэдняй трэніроўкі (а перапад вышыняў на двухкілямэтровай трасе “Сілічаў” – 100 мэтраў) – “самазабойства”. Таму неабходна мець грошы і на інструктара: у выходныя дні гэта 70 тысячаў за дзьве гадзіны індывідуальнай падрыхтоўкі.
Дарагоўлю адпачынку ў “Сілічах” адзначылі і запрошаныя на цырымонію адкрыцьця гарналыжнай трасы артысты. Гаворыць сьпявак Дзьмітрый Смольскі:
(Cмольскі: ) “Спачатку трэба добра патрэніравацца, бо можна стартануць, а да фінішу не даехаць... Я б паспрабаваў дзесьці падняцца і зьяжджаць патроху. А ўжо потым з самай вяршыні... А што да коштаў… Ведаеце, кошты дзіўныя. Я ня ведаю, якія ў Эўропе цэны, я ня быў на тых курортах, таму ня ведаю. Але тут цэны нейкія “чароўныя”…”
І хоць дзецям да 14 гадоў на ўсе паслугі пракату прадугледжаная 50% зьніжка, на сям’ю з трох чалавек выдаткі толькі на трэнэра складуць блізу 80 даляраў. Толькі за адзін дзень невялікая сям’я, прыехаўшы ў Сілічы, як кажуць, у імгненьне вока патраціць каля трох сотняў даляраў. А гэта – кошт тыднёвага адпачынку аднаго чалавека на гарналыжных курортах Польшчы ці Славаччыны.
“Сілічы” – ужо другі гарналыжны аб’ект у Лагойскім раёне. І калі комплекс “Лагойск”, адчынены летась, пабудаваны за грошы прыватнага капіталу, то “Сілічы” зьяўляюцца дзяржаўнай уласнасьцю. Таксама на Лагойшчыне дзейнічае цэнтар біятлянічнай падрыхтоўкі “Зайцава паляна”.