Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельская міліцыя сарвала прэзэнтацыю кнігі “Эўрапейскі выбар для Беларусі: сцэнар рэформаў”


Казімір Яноўскі, Гомель 29 студзеня ў Гомелі блізу 17-й гадзіны ў актавай залі вучэбна-мэтадычнага цэнтру прафсаюзаў, што на вуліцы Галавацкага, 19, міліцыя сарвала прэзэнтацыю кнігі “Эўрапейскі выбар для Беларусі: сцэнар рэформаў”.

Сюды зьявіліся лейтэнант міліцыі Чыгуначнага РАУС з чалавекам у цывільным (які прадстаўляўся стажорам) і сталі дапытваць арганізатараў прэзэнтацыі кнігі, што за 12 скрыняў яны прынесьлі ў актавую залю. Сыгнал пра 12 скрыняў, якія насілі з чырвонага легкавіка ў цэнтар, нібыта паступіў у дзяжурную частку міліцыі па тэлефоне 02.

Ахоўнікі дапыталі арганізатараў прэзэнтацыі і правялі ператрус памяшканьня, але ніякіх 12 скрынак не знайшлі. Паводле Галіны Скараход, якая замаўляла арэнду памяшканьня, некалькі скрынак яны сапраўды прыносілі ў залю. Але гэта былі скрынкі зь мінэральнаю вадою і пячэньнем для шматлікіх удзельнікаў прэзэнтацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG