Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбскі генэрал здасца Гааскаму трыбуналу


БЯЛГРАД. Сэрбскі генэрал Уладзімір Лазаравіч пагадзіўся добраахвотна здацца Міжнароднаму Гааскаму трыбуналу. Чакаецца, што наступным тыднем генэрал прыбудзе ў Гаагу. Лазаравіч – адзін з чатырох сэрбскіх генэралаў, якіх Міжнародны трыбунал вінаваціць ва ўчыненьні ваенных злачынстваў у Косаве ў 1999 годзе. Лазаравіч лічыць сябе невінаватым. Генэрал заявіў, што, здаючыся тыбуналу, ён толькі выконвае свой абавязак перад краінаю. Заходнія дзяржавы чыняць ціск на Сэрбію, дамагаючыся выдачы Гааскаму трыбуналу ўсіх падазраваных ва ўчыненьні ваенных злачынстваў.
XS
SM
MD
LG