Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Квасьнеўскі ўручыў Кавалерскі крыж беларускаму вэтэрану, які ўдзельнічаў у вызваленьні Асьвенціму


Ул. інф. Як мы паведамлялі, учора ў Польшчы прайшла жалобная цырымонія ў памяць 60-годзьдзя вызваленьня нацысцкага канцлягеру Асьвенцім. Беларускі палкоўнік у адстаўцы Мікалай Чарткоў стаўся адным зь пяці вэтэранаў, якім прэзыдэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі ўручыў учора "Кавалерскі крыж за заслугі".

Гэтай дзяржаўнай узнагароды вэтэраны ўганараваныя за вызваленьне вязьняў Асьвенціму ў студзені 1944 года.

Выступаючы перад удзельнікамі ўрачыстасьцяў, Квасьнеўскі заявіў: Польшча памятае "аб ролі Савецкай Арміі, якая прынесла свабоду вязьням канцлягеру ў Асьвенціме, а таксама вызваліла і захавала ад зьнішчэньня Кракаў".

Паводле Квасьнеўскага, Польшча шануе ўсіх, хто ў складзе Чырвонай Арміі вызваляў польскую зямлю ад нацыстаў.
XS
SM
MD
LG