Гадавіну трагедыі ў школе №1 Краснапольля адзначылі хвілінай маўчаньня. Школьны званок прагучаў а палове на дзясятую раніцы. Менавіта ў гэты час год таму ў спартовай залі, дзе займаліся два клясы, абрынуліся столі.
Сёньня школьнікі й дарослыя ўшанавалі памяць вучняў Ганны Акіншавай, Сашы Прусава і Віці Баброва і настаўніка фізычнай культуры Пятра Любашэнкі. Прайшла паніхіда, і людзі наведалі могілкі, дзе, зь фінансавай дапамогай раённай улады, усталявалі помнікі. Намесьніца старшыні райвыканкаму Тамара Каваленка запэўнівае, што ўлады аказалі матэрыяльную дапамогу сем’ям ахвяраў трагедыі.
(Каваленка: ) “Усё, што маглі ўлады зрабіць у гэтай сытуацыі, каб нейкім чынам паменшыць боль страты для сваякоў, зрабілі”.
Школу адрамантавалі, і з 1 верасьня там ідуць заняткі. У спартовай залі, супакойвалі дзяцей і бацькоў, цяпер трывалы дах. Аднак драпіны і затынкаваныя расколіны ўсё ж нагадваюць пра трагедыю, так гаворыць жыхар райцэнтру і бацька школьніка Аляксандар Дзем’янкоў.
(Дзем’янкоў: ) “Адной жанчыне прымроілася, кажа: “Я сваіх дзяцей не пушчу ў школу, мне было бачаньне, што школа абрынулася”. Усё роўна нейкая фобія сядзіць. У кагосьці болей, у кагосьці меней. А так зьнешне ўсё загладзілася”.
Пры канцы верасьня ў Магілёве пачаўся судовы працэс. На лаве падсудных — супрацоўнікі будаўнічых арганізацыяў Магілёўскай вобласьці і тых установаў, якія павінны былі кантраляваць будоўлю краснапольскай школы. Аднак у раёне гэтых людзей часта называюць “крайнімі”. Аляксандар Дзем’янкоў нагадвае, што менавіта мясцовае начальства прысьпешвала будаўнікоў, каб хутчэй адчыніць школу і дагадзіць кіраўніцтву краіны.
(Дзем’янкоў: ) “Гэта вядома, ніхто не прызнае вінаватым, што начальнікі прымушалі будаваць. Знойдуць прарабаў, якія, скажуць, недагледзелі, зваршчыка, які недаварыў. А тыя, якія гналі і рабілі невядома што… Гэта ў першую чаргу трэба судзіць Лукашэнку, што тут гаварыць!”
Між тым судовы працэс над тымі, каго цяпер абвінавачваюць у краснапольскай трагедыі, блізкі да завяршэньня, і прысуд чакаецца ў лютым.