Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што ведаюць беларусы пра Асьвенцім?


Міхал Стэльмак, Менск Апытаньне на гэты конт мінакоў у Менску правёў наш карэспандэнт.

(Спадарыня Валянціна: ) “Асьвенцім — гэта лягер”.

(Спадар Алесь: ) “Асьвенцім — гэта лягер падчас другой усясьветнай вайны”.

(Спадарыня Натальля: ) “Асьвенцім — гэта лягер, дзе былі пакуты”.

(Спадарыня Ганна: ) “Ведаю, але я там не была”.

(Спадар Іван: ) “Гэта нямецкі лягер, дзе трымалі вязьняў”.

(Карэспандэнт: ) “У якой гэта было краіне?”

(Спадар Алесь: ) “Не магу адказаць, у якой гэта было краіне”.

(Спадар Валеры: ) “У Нямеччыне”.

(Спадар Віктар: ) “Ня ведаю. Здаецца, у Беларусі”.

(Спадар Віталь: ) “У Польшчы”.

(Спадар Ігнат: ) “Ня памятаю, дзе гэты Асьвенцім ёсьць. Чуў, што дзесьці далёка за горадам”.

(Спадарыня Віка: ) “Гэта на тэрыторыі Эўропы”.

(Карэспандэнт: ) “Што гэта за лягер? Што там адбывалася?”

(Спадарыня Ніна: ) “Гэта быў страшны канцлягер. Там шмат люду загінула”.

(Спадар Сяргей: ) “Там спальвалі ў крэматорыі. Гэта першае. Потым людзі паміралі з голаду. Паміралі ад інфэкцыі. У асноўным тры такія фактары. А чацьвертае: яны расстрэльвалі бяз суду і сьледзтва”.

(Спадар Алесь: ) “Там немцы спальвалі мірных жыхароў, габрэяў”.

(Спадар Канстанцін: ) “У асноўным туды былі зьвезены габрэі. З усіх краінаў Эўропы. Гэта найперш. Былі таксама ваеннапалонныя. І большасьць іх прайшла празь печы”.

(Спадарыня Ніна: ) “У мяне быў дзядзька ў Дахаў. Распавядаў, што рабілі там досьледы. Уколы рабілі”.

(Спадарыня Люба: ) “Там мой дзядзька загубіў сваё жыцьцё”.

(Спадар Канстанцін: ) “Мая маці, прафэсар, доктар мэдыцынскіх навук першай ступіла ў канцлягер Асьвенцім. Яе завуць прафэсар Жылінская Маргарыта Аляксандраўна. Яна там аказвала дапамогу. Гэта былі ня людзі — сярэдняя вага чалавека была 20–21 кіляграм. Фактычна гэта былі косьці. На людзях не было мяса”.

(Карэспандэнт: ) “Якія ўрокі з Асьвенціму мусяць зрабіць народы?”

(Спадарыня Вера: ) “Такога больш не павінна быць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG