У гэтае кампаніі ў Карлсруэ Беларусь апынулася невыпадкова. У зьвязку з высокай дынамікай разьвіцьця нелегальнага трафіку ўсходнеэўрапейскіх жанчын на захад, беларускія жанчыны як “прыгожы і танны тавар” аказаліся ў фокусе ўвагі міжнародных гандляроў людзьмі. Паводле беларускіх удзельніц міжнароднай сустрэчы ў Карлсруэ (гэта – жаночая ініцыятыва “Сям’я” і некаторыя іншыя), штогод толькі ў Нямеччыну з мэтай заняткаў прастытуцыяй трапляюць тысячы беларускіх дзяўчат.
Больш дакладная статыстыка, якая ў суме тычыцца такіх краінаў як Беларусь, Украіна, Расея, Малдова, прыведзеная прадстаўніцай нямецкіх крымінальных структураў: штогод празь Нямеччыну з усходу Эўропы праходзіць агульнай колькасьцю ад 100 да 500 тысячаў жанчын...
Ня менш трывожная сытуацыя назіраецца на парозе Нямеччыны, а менавіта на польска-нямецкай мяжы. Праваабарончая арганізацыя “Беладонна” з Франкфурта-на-Одэры ня так даўно зрабіла апытаньне сярод працаўніц начных клюбаў у памежных польскіх гарадках. Высьветлілася, што большасьць дзяўчат паходзяць зь Беларусі, многія зь іх – непаўнагадовыя. У ноч кожная мусіць абслугоўваць да 4-х сэкс-турыстаў, галоўным чынам зь Нямеччыны. Гэтыя мужчыны, як правіла, настойваюць на сэксе без кантрацэпцыі. Эфэктыўны тэст на СНІД патрабуе часу, як мінімум трох месяцаў. Многія дзяўчаты не выключаюць магчымасьці ВІЧ-інфікаваньня.
Як сьведчаць прадстаўніцы жаночай ініцыятывы “Сям’я”, тыя беларускія дзяўчаты, якія пасьля працы ў бардэлях вяртаюцца дадому ў Беларусь, ня надта могуць заняцца сваім здароўем. У Беларусі не існуе ананімнага тэсту на СНІД. Далёка ня кожная адважыцца засьвяціцца са сваёй хваробай ва ўмовах маленькага беларускага гарадка. Акрамя таго, былыя працаўніцы памежных начных клюбаў маюць шматлікія псыхалягічныя праблемы, улучна суіцыду.
Паводле ўдзельнікаў сустрэчы ў Карлсруэ, цяпер ва ўмовах пашырэньня ЭЗ на беларускія жаночыя праваабарончыя арганізацыя ўскладзеныя прыкладна такія ж адказныя функцыі, што і ў свой час на польскую “Ля Страду”. Гэта пошукі кантактаў з ахвярамі жаночага гандлю, іхная псыхалягічная і прававая падтрымка. На жаночых праваабаронак зь Беларусі ўскладзеная таксама і каардынацыйная праца з ахвярамі зь іншых краінаў СНД.