Якім чынам Віктар Юшчанка зьбіраецца спрасьціць пераезд дзяржаўнай мяжы паміж Украінай і Беларусьсю? Паводле дадзеных інфармацыйных агенцыяў, у праекце ўказу, які падрыхтаваны новым украінскім прэзыдэнтам, ідзе гаворка пра арганізацыю аб’яднаных пунктаў пропуску, пра выдзяленьне асобнай паласы руху для аўтамабіляў дыпляматычных місіяў і пра зьмяншэньне колькасьці дакумэнтаў, неабходных, каб перасячы мяжу.
Ці рэальныя гэтыя прапановы і як да іх ставяцца ў Беларусі? Супрацоўнік прэсавай службы памежнага камітэту Беларусі Уладзімер Несьцяровіч у ацэнцы гэтай ініцыятывы быў стрыманы:
(Несьцяровіч: ) “Адна справа, калі кажуць, што трэба, каб людзі хутчэй перасякалі мяжу. Гэта вельмі станоўчае пажаданьне. Але мы сустракаемся з тым, што патрэбныя новыя пункты пропуску, патрэбная інфраструктура. А гэта ўсё грошы, грошы і яшчэ раз грошы”.
Мяжа паміж Беларусьсю і Ўкраінай цягнецца амаль на 600 кілямэтраў. На ёй дзейнічаюць некалькі дзесяткаў міждзяржаўных і мясцовых пунктаў пропуску, але ў некаторыя пэрыяды ў пэўных пунктах ўзьнікаюць вялікія чэргі. Уладзімер Несьцяровіч згадаў, як мінулым летам на некалькі гадзінаў апынуўся ў такой чарзе. Памежнік казаў пра вялікую колькасьць турыстаў, якія адначасова выпраўляюцца адпачываць на Чорнае мора ці вяртаюцца дамоў.
Між тым, зьменшыць патрабаваньні да дакумэнтаў і рэчаў турыстаў ані беларускі бок, ані ўкраінскі ня могуць. Трэба змагацца з кантрабандай, перавозам наркотыкаў і зброі, а гэта немагчыма бязь пільнай праверкі, тлумачыць Уладзімер Несьцяровіч.
А вось у прадпрымальніка Алега Віневіча сваё меркаваньне. Штогод у жніўні ён езьдзіць адпачываць у Крым, перасякае беларуска-ўкраінскую мяжу ў памежным пункце Новая Гута, і штогод пакутуе ў шматгадзінных чэргах. Іх прычыну ён бачыць у неарганізаванасьці памежнікаў абодвух бакоў.
(Віневіч: ) “Трэба выстаўляць больш лініяў пропуску. А то нашыя выставяць дзьве лініі, вось працэс і замаруджваецца. Між тым ужо існуючыя плошчы дазваляюць паставіць памежнікаў і мытнікаў ня ў дзьве, а ў пяць лініяў. Тое самае могуць зрабіць і ўкраінцы. Усе робіцца лёгка. Трэба іх толькі варушыць”.
А як ставяцца адмыслоўцы і турысты да прапановы Віктара Юшчанкі наладзіць аб’яднаныя пункты пропуску, выдзеліць асобную паласу для дыпляматычных аўтамабіляў і скараціць колькасьць дакумэнтаў, неабходных для перасячэньня мяжы?
Уладзімер Несьцяровіч з памежнага камітэту Беларусі нагадвае, што на беларускім баку міждзяржаўных пунктаў пропуску паласа для аўтамабіляў дыпмісіяў ужо дзейнічае. Што да скарачэньня сьпісу патрэбных дакумэнтаў і да ўтварэньня гэтак званых аб’яднаных пунктаў пропуску, то тут спачатку трэба скарэктаваць пэўныя законы, лічыць памежнік, і зноў кажа пра фінансавыя цяжкасьці.