Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША ухваліў кандыдатуру Кандалізы Райс на пасадзе Дзяржсакратара ЗША


Вашынгтон. Сэнат ЗША сёньня ухваліў кандыдатуру Кандалізы Райс на пасадзе Дзяржсакратара ЗША. За кандыдатуру Райс прагаласавалі 85 сэнатараў, супраць – 13. Райс заменіць на гэтай пасадзе Коліна Паўэла, які сыходзіць у адстаўку, і стане першай афра-амэрыканкай на пасадзе Дзяржсакратара ЗША. Падчас абмеркаваньня кандыдатуры Райс у Сэнаце група дэмакратаў ўсклала на яе адказнасьць за памылковы, на іх думку, палітычны курс ў Іраку. У якасьці дарадцы прэзыдэнта Джорджа Буша ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Райс ужо прымала актыўны ўдзел ў выпрацоўцы замежнапалітычнай стратэгіі ЗША.
XS
SM
MD
LG