Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку пацярпеў катастрофу ваенна-транспартны гелікоптэр


Багдад. У Іраку пацярпеў катастрофу ваенна-транспартны гелікоптэр. Паводле інфармацыйных агенцтваў, загінуў 31 марскі пяхотнік ЗША. Гелікоптэр разьбіўся ў пустыні на захадзе Іраку ля гораду Эр-Рут. У ірацкім горадзе Кіркук выбухнулі два замінаваныя аўтамабілі. У выніку першага выбуху ля паліцэйскага пастарунку загінулі як найменш сямёра чалавек. Колькасьць ахвяр другога выбуху – на кірмашы – пакуль невядомая. Адбыўся выбух і на дарозе блізу Багдаду – параненыя ўжо чатыры амэрыканскія салдаты. У раёне гораду Рамадзі ідуць баі паміж паўстанцамі і падразьдзяленьнямі ЗША. Перад войскамі кааліцыі і ірацкімі сіламі бясьпекі пастаўленая задача -- гарантаваць бясьпеку на ўсеагульных выбарах 30 студзеня. Прадстаўнік выбарчай камісіі Фарыд Айар заявіў, што меры бясьпекі будуць больш жорсткія, але ўсеагульную камэнданцкую гадзіну улады ўводзіць не зьбіраюцца. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш Сёньня заявіў: Тэрарысты ў Іраку абвясьцілі вайну дэмакратыі і народу. Але выбары ўсё роўна адбудуцца. Мільёны ізраільскіх выбарцаў прадэманструюць мужнасьць, адданасьць сваёй краіне і жаданьне свабоды
XS
SM
MD
LG